Выведка Літвы: КДБ спрабуе ўплываць на палітыку Вільні
- 7.06.2013, 11:41
Дзейнасць беларускіх спецслужбаў накіраваная супраць інтарэсаў Літвы.
Пра гэта заяўляюць у Дэпартаменце дзяржбяспекі Літвы.
Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы (ДДБ) апублікаваў справаздачу аб сваёй дзейнасці, піша ru.delfi.lt.
У справаздачы гаворыцца, што найбольш актыўна і агрэсіўна ў Літве і за мяжой дзейнічаюць супраць Літвы службы выведкі і бяспекі Расеі, супраць інтарэсаў Літвы таксама накіраваная і дзейнасць службаў Беларусі.
Гэтыя краіны ставяць за мэту збор інфармацыі, якую потым яны маглі б выкарыстоўваць пры прыняцці палітычных і эканамічных рашэнняў.
Замежныя спецслужбы службы пры дапамозе тэхнічных сродкаў і кантактаў з людзьмі імкнуцца сабраць інфармацыю, наладзіць сувязі ў дзяржаўных ведамствах Літвы, у пэўных выпадках спрабуюць паўплываць на рашэнні дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў Літвы.
«Гэтыя службы імкнуцца атрымаць засакрэчаную і іншую ўразлівую інфармацыю аб унутранай і знешняй палітыцы Літвы, эканоміцы, стратэгічных энергетычных праектах, узброеных сілах, выведвальных службах і праваахоўных органах, а таксама аказваць уплыў на палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя працэсы», - гаворыцца ў справаздачы.
У справаздачы таксама гаворыцца, што, акрамя традыцыйных метадаў, супраць Літвы выкарыстоўваюцца электронная выведка, кібершпіянаж і нетрадыцыйнае прыкрыццё.
ДДБ сцвярджае, што, у прыватнасці, расейскія службы выведкі і бяспекі валодаюць тэхнічнымі магчымасцямі для кантролю тэлефонных перамоваў цікавых для іх асоб.
Акрамя таго, расейскія службы выведкі і бяспекі садзейнічаюць і распаўсюджванню спрыяльнай для Расеі інфармацыі, фармаванню, каардынаванню і падтрымцы груп уплыву.
У справаздачы гаворыцца, што ў 2012 годзе замежныя службы выведкі і бяспекі працягвалі спробы ўстанавіць кантакты з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Літвы, партый, СМІ, навукова-даследчых цэнтраў, кампаній высокіх тэхналогій, арганізацый нацменшасцяў.
Нагадаем, беларускія спецслужбы вядуць актыўную дзейнасць і ў Латвіі. Як паведамлялася ў штогадовай справаздачы Бюро абароны Сатверсме, спецслужбы актыўна збіраюць інфармацыю аб дзейнасці беларускай дыяспары ў Латвіі.