BE RU EN

Матч Беларусь - Фінляндыя прайшоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі

  • 7.06.2013, 21:03

Гульня скончылася з лiкам 1:0 на карысць фінскiх футбалістаў.

Кваліфікацыйны матч чэмпіянату свету-2014 Фінляндыя - Беларусь у Хельсінках скончыўся перамогай гаспадароў.

Фіны пацэлілі ў браму Сяргея Вярэмкі на 57-й хвіліне. Сустрэча праходзіла з тэрытарыяльнай і гульнявой перавагай гаспадароў. Незадоўга да фінальнага свістка з поля быў выдалены Павел Няхайчык, атрымаўшы першае папярэджанне за затрымку спаборніка рукамі, а другое за сімуляцыю, паведамляе «Прессбол».

Падчас матчу заўзятары на трыбунах разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама герб «Пагоня». У Фінляндыю падтрымаць нацыянальную каманду ў футболе прыехала больш як сотня заўзятараў.

Апошнія навіны