BE RU EN

Туркменбашы прапанаваў усім перасесці на ровар

  • 8.06.2013, 10:35

Кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў зацвердзіў праграму развіцця роварнага спорту ў Туркменістане на 2013-2017 гады.

Ён загадаў Дзяржаўнаму камітэту спорту Туркменістана стварыць у сваім падпарадкаванні Нацыянальны веласпартовы тэхнічны цэнтр у якасці юрыдычнай асобы. Адпаведная пастанова кіраўніка Туркменістана апублікаваная ў суботу ў цэнтральных газэтах краіны, паведамляе «Інтэрфакс».

Падпісваючы пастанову на праведзеным у канцы працоўнага тыдня пасяджэнні ўрада, Бердымухамедаў падкрэсліў, што гэты дакумэнт закліканы прывабіць да заняткаў веласпортам шырокія масы насельніцтва, а таксама надаць дынаміку развіццю гэтага віду спорту і мадэрнізацыі існай інфраструктуры.

Кіраўнік Туркменістана таксама выступіў з прапановай правесці ў краіне месячнік бяспекі дарожнага руху, арганізаваўшы 1 верасня гэтага года да Дня ведаў і студэнцкай моладзі масавую акцыю, у рамках якой усе туркменістанцы перасядуць на ровар.

«Гэтая акцыя будзе спрыяць умацаванню здароўя, развязанню пытання экалагічнага дабрабыту і папулярызацыі веласіпеднага спорту», - заявіў дыктатар.

Апошнія навіны