У Менск прыехалі паліцыянты з Абу-Дабі
- 8.06.2013, 11:12
Дэлегацыя паліцыі Абу-Дабі наведае Беларусь 8-15 чэрвеня «для абмену досведам і азнаямлення з арганізацыяй бяспекі ў краіне».
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
Узначальвае дэлегацыю паліцыі Абу-Дабі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) дырэктар дэпартамента бяспекі партоў, аэрапортаў і межаў. Мэта візіту - «абмяняцца досведам» і «азнаёміцца з арганізацыяй бяспекі» у Беларусі на мяжы, у аэрапортах і на іншых важных аб'ектах.
Адбудзецца сустрэча ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі для абмеркавання пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў мытнай сфэры.
Плануецца азнаёміць дэлегацыю паліцыі Абу-Дабі з асаблівасцямі працы службы авіяцыйнай бяспекі, а таксама міліцэйскіх, памежных і мытных аддзелаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і арганізацыяй службовай дзейнасці пунктаў памежнага і мытнага кантролю на мяжы з Літвой.