У Людмілы Гразновай - юбілей
- 8.06.2013, 14:43
Сёння адзначае 60-гадовы юбілей Людміла Гразнова, лідарка «Праваабарончага альянсу», былая намесніца старшыні, а цяпер - актыўная сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
«Людміла Гразнова - адная з моцных і сур'ёзных палітыкаў, яна карыстаецца павагай ўсёй нашай партыі. Людміла Мікалаеўна заўсёды вылучалася сваёй цвёрдай, прынцыповай пазіцыяй. Разам са мной і Дабравольскім яна падпісалася супраць саюза Беларусі і Расеі, а пасля не пабаялася паставіць на карту сваю дэпутацкую кар'еру і выказалася за імпічмент Лукашэнку ў 1996 годзе. Цяпер яна аддае шмат сіл, дапамагаючы тым, хто пакутуе ад рэпрэсіяў рэжыму, і мы вельмі цэнім гэтую ейную працу», - заявіў ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч.
Сайт charter97.org таксама віншуе Людмілу Гразнову з юбілеем.