BE RU EN

Патрыярх Кірыл забараніў манахам сядзець у Інтэрнэце

  • 8.06.2013, 15:19

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл заклікаў манахаў адмовіцца ад сучасных тэхналогій, каб унікнуць спакус, якія хавае ў сабе віртуальнае Сеціва.

Абурэнне патрыярха выклікала тое, што мніхі карыстаюцца інтэрнэтам проста ў манастыры.

«Калі манах бярэ ў рукі мабільны тэлефон, каб увайсці ў Інтэрнэт, ці не павінен ён падумаць, а ці варта яму наогул у манастыры знаходзіцца?», - цытуе патрыярха інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс».

Мніхі наогул не павінны карыстацца Інтэрнэтам, мяркуе патрыярх.

«Шмат якія манахі робяць, на мой погляд, спрэс неразумна: з аднаго боку, яны сыходзяць са свету, каб стварыць спрыяльныя варункі для збавення, а з другога боку - бяруць свой мабільны тэлефон і пачынаюць уваходзіць у Інтэрнэт, дзе, мы ведаем, мноства грахоўнага і спакуслівага», - заявіў Кірыл.

Пазіцыя патрыярха з нагоды Інтэрнэту змяняецца, калі гаворка ідзе аб хрысціянскай місіі. У лютым 2013 года ён заклікаў святароў актыўна выкарыстоўваць блогі і сацыяльныя сеткі, каб распаўсюджваць ідэі Рускай праваслаўнай царквы. Пры гэтым падчас Вялікага посту РПЦ заклікала вернікаў адмовіцца ад сацыяльных сетак.

Апошнія навіны