Сафар'янц стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў боксе
- 8.06.2013, 16:08
Беларускі баксёр Вазген Сафар'янц (вагавая катэгорыя да 60 кг), які праткнуўся ў фінальныя баі 40-га чэмпіянату Еўропы ў боксе, стаў уладальнікам срэбнай узнагароды гэтага турніру.
Турнір сёння сканчаецца ў менскім Палацы спорту, паведамляе БелТА.
У фінале прадстаўнік Беларусі саступіў украінскаму баксёру Паўлу Ішчанку (0:2 - рахунак у раўндах 28:29, 28:29, 28:28 - судзейскія нататкі). Падчас турніру Вазген Сафар'янц атрымаў перамогі ў чатырох двубоях: дзве на папярэдняй стадыі, а таксама ў чвэрцьфінале і ў паўфінале.
У вазе да 60 кг выступалі 23 баксёры. Бронзавыя медалі здабылі расеец Дзмітрый Палянскі і вугорац Міклаш Варга.