МУС Літвы: Кібэрабарона становіцца актуальнай для ўсяго ЕЗ
- 8.06.2013, 20:56
Пытанне кібэрабароны апошнім часам становіцца актуальным для ўсіх краін ЕЗ, таму Літва плануе правесці адмысловую дыскусію на нефармальнай сустрэчы міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў.
Пра гэта 7 чэрвеня ў Люксэмбургу заявіў міністр унутраных спраў Дайліс-Альфонсас Баракаўскас, паведаміла МЗС Літвы.
На сустрэчы міністраў унутраных спраў ЕЗ перад перайманнем старшынства ў аўстрыйскага калегі Алана Шатэра Баракаўскас прадставіў прыярытэты старшынства Літвы ў галіне ўнутраных спраў - гарманічнае перайманне еўрапейскага парадку дня і яго ажыццяўленне, фінансаванне гэтай галіны ў 2014-2020 гадах, пытанні законнай міграцыі, кіравання вонкавымі межамі ЕЗ , праваахоўных агенцтваў ЕЗ і кібэрбяспекі.
"З мэтай стварэння адкрытай Еўропы мы бачым патрэбу забяспечыць магчымасць сумленным грамадзянам трэціх краін, якія прыязджаюць у ЕЗ працаваць і вучыцца, спрасціць працэдуру прыезду і забяспечыць права", - сказаў Баракаўскас.
Яшчэ адзін прыярытэт - зацвярджэнне дзейснага кіравання вонкавымі межамі ЕЗ. Літва мерыцца шмат увагі надаць "разумным межам" (smart borders).