BE RU EN

Дэманстрантаў у Анкары разагналі вадзянымі гарматамі

  • 9.06.2013, 9:15

Турэцкая паліцыя разагнала пратэстоўцаў у сталіцы краіны слезацечным газам і воднымі гарматамі.

У дэманстрацыі на плошчы Кізілай у Анкары бралі ўдзел блізу пяці тысяч чалавек, паведамляе BBC. Вадамёты і слезацечны газ паліцыя раней ужывала толькі ў Стамбуле дзевяць дзён таму.

Антыўрадавыя пратэсты, што пачаліся ў канцы траўня, трываюць і ў іншых гарадах Турцыі.

Раней прэм'ер-міністр краіны Рэджэп Тайіп Эрдаган выключыў магчымасць правядзення ў краіне датэрміновых выбараў і заклікаў пратэстоўцаў спыніць выступы.

Дэманстрантаў у Анкары разагналі вадзянымі гарматамі. Фота: UMIT BEKTAS/REUTERS
Дэманстрантаў у Анкары разагналі вадзянымі гарматамі. Фота: DADO RUVIC/REUTERS
Дэманстрантаў у Анкары разагналі вадзянымі гарматамі. Фота: DADO RUVIC/REUTERS
Дэманстрантаў у Анкары разагналі вадзянымі гарматамі. Фота: UMIT BEKTAS/Reuters
Дэманстрантаў у Анкары разагналі вадзянымі гарматамі. Фота: DADO RUVIC/Reuters
Дэманстрантаў у Анкары разагналі вадзянымі гарматамі. Фота: STRINGER/REUTERS
Дэманстрантаў у Анкары разагналі вадзянымі гарматамі. Фота: Thanassis Stavrakis

Масавыя пратэсты ў Турцыі пачаліся пасля таго, як паліцыя жорстка разагнала дэманстрацыю супраць забудовы парку Гэзі ў Стамбуле.

Патрабаванні маніфестантаў з кожным днём супрацьстаяння становяцца ўсё больш жорсткім. Калі да 31 траўня людзі толькі хацелі захаваць парк Гэзі, што названы «лёгкімі» Стамбула, то пасля актыўных дзеянняў паліцыі пратэстоўцы сталі патрабаваць адстаўкі ўрада. Праўленне Эрдагана, якое доўжыцца ўжо 10 гадоў, шмат каго не задавальняе праз ісламісцкую накіраванасць. Турцыя з'яўляецца свецкай краінай, таму лозунгі збольшага былі звязаны з абвінавачваннямі ў адрас уладаў у гвалтоўнай ісламізацыі грамадства.

Эрдаган знаходзіцца ва ўладзе з 2002 года, ягоная Партыя справядлівасці і развіцця перамагала са значнай перавагай на трох запар парламенцкіх выбарах. Наступныя прэзідэнцкія і мясцовыя выбары запланаваны ў Турцыі на 2014 год.

Апошнія навіны