BE RU EN

Time: Справа Сноўдэна раскрыла блеф Пуціна

  • 3.07.2013, 12:16

Палітыка Пуціна - дзеянні «папяровага тыгра», які робіць капітал на ўспамінах аб халоднай вайне.

Верагодна, Эдварду Сноўдэну было няпроста адмовіцца ад прытулку ў Расеі. У былога супрацоўніка ЦРУ, які захрас у маскоўскім аэрапрце, засталося не так шмат месцаў, дзе можна схавацца ад амерыканскага правасуддзя, піша выданне Time (пераклад - Inopressa.ru). Аднак нават даведзены да адчаю, ён адхіліў адзіную пастаўленую Уладзімірам Пуціным ўмову і адмовіўся спыняць выкрывальную дзейнасць.

Раніцай 2 ліпеня прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў ці ледзь не з палёгкай абвясціў, што Сноўдэн «адмовіўся ад свайго намеру і ад сваёй просьбы атрымаць магчымасць застацца ў Расеі». Па словах Пяскова, гэта адбылося пасля таго, як Пуцін вылучыў умову.

«Калі ён захоча застацца тут, ёсць адна ўмова: ён павінен спыніць сваю працу, накіраваную на тое, каб наносіць шкоду нашым амерыканскім партнёрам, як гэта ні дзіўна прагучыць з маіх вуснаў», - заявіў расейскі прэзідэнт.

«Гэта прагучала дзіўна з яго вуснаў, таму што абарона інтарэсаў амерыканскага ўрада - зусім не канёк Пуціна», - заўважае аглядальнік выдання. У ходзе леташняй перадвыбарчай кампаніі Пуцін сказаў, што «Амерыцы патрэбныя васалы, а не хаўруснікі», і яго знешняя палітыка будуецца вакол нежадання быць не толькі васалам, але нават партнёрам ЗША.

Гэта дазваляе Пуціну будаваць вобраз бастыёна, які супрацьстаіць ціску ЗША, і адзінага лідара, які можа даць адпор Вашынгтону. Аднак, калі справа дайшла да прамой канфрантацыі з амерыканскімі партнёрамі, ён даў задні ход, падкрэслівае журналіст.

Справа Сноўдэна раскрыла пуцінскі блеф. «Яна паказала, што яго варожасць да Вашынгтона - усяго толькі дзеянні папяровага тыгра, які робіць палітычны капітал на супрацьстаянні часоў халоднай вайны», - мяркуе выданне. Пуцін не збіраецца па-сапраўднаму адраджаць гэта суперніцтва з-за Сноўдэна - збольшага таму, што не падзяляе яго ідэалаў.

У вуснах расейскіх чыноўнікаў словы «правы чалавека» і «дэмакратычныя каштоўнасці» настолькі нічога не значаць, што становіцца смешна, піша далей аўтар. Грамадская палата, якая на поўным сур'ёзе абмяркоўвае празрыстасць і свабоду слова, падобная на банкіраў, якія ўдзельнічаюць у Occupy Wall Street. Магчыма, менавіта з-за перспектывы апынуцца ў такой кампаніі Сноўдэн вырашыў і далей шукаць шчасця ў аэрапорце.

У Пуціна, як і ў Сноўдэна, не засталося добрых опцый. Адзіны прынцып, які Пуцін паслядоўна адстойваў усе гэтыя гады, - гэта суверэнітэт Расеі, нагадвае журналіст. Па гэтай логіцы ён не можа прагнуцца пад ЗША і выдаць ім аўтара уцечак. Аднак даць яму прытулак, мяркуючы па ўсім, ён таксама не можа. «З маральнага пункту гледжання Расея апынулася ў сумніўным становішчы, якое нагадвае юрыдычную нявызначанасць Сноўдэна, які знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта, - ні там, ні тут», - робіць выснову выданне.

Фота: Associated Press

Апошнія навіны