BE RU EN

На саміце СНД у Менску Украіну прадстаўляў Міхайла Ежэль, які знаходзіцца ў вышуку

  • 10.10.2014, 21:04

Пасол Украіны знаходзіцца ў вышуку як былы міністр абароны.

Тым не менш, Міхайла Ежэль прадстаўляў інтарэсы Украіны на саміце СНД у Менску. Напярэдадні мерапрыемства пра гэта паведаміў Пятро Парашэнка ў тэлефоннай размове з Лукашэнкам.

Пракуратура Украіны расследуе дзейнасць усіх міністраў абароны, пачынаючы з 2001 года. Былы кіраўнік вайсковага міністэрства Міхайла Ежэль пасля таго, як яму ў жніўні выставілі абвінавачанне ў падрыве абараназдольнасці Узброеных сіл, з'ехаў у Беларусь і дагэтуль знаходзіцца ў нашай краіне - нібыта на лячэнні ў шпіталі. Пра гэта распавёў 7 кастрычніка галоўны вайсковы пракурор Анатоль Маціяс.

«Ежэль сказаў, што ідзе шукаць абаронцу... Карыстаючыся дыпламатычным імунітэтам на недатыкальным дыпламатычным аўто, як ён сам потым тлумачыў, ён паехаў збіраць рэчы ў Беларусь і ў той жа дзень захварэў ды трапіў у цэнтральны клінічны шпіталь Беларусі, дзе і знаходзіцца ў рэанімацыі. Чакаем, калі ён выйдзе, каб абраць яму меру стрымання... У нас не было ніводнага законнага вагара, каб затрымаць яго на мяжы, бо аўто дыпламатычнае. Украінскі закон не дае нават вызваліць яго ад пасады пасла», - сказаў Маціяс.

Ён нагадаў, што Генеральная пракуратура расследуе дзейнасць усіх міністраў абароны, пачынаючы з 2001 года, каб высветліць, хто з іх датычны да падрыву абараназдольнасці Украіны.

Апошнія навіны