BE RU EN

Вуліцы ў Менску названыя ў гонар Турава і Пташука

  • 3.11.2015, 10:03

З пастановы Менгарсавета вуліцы ў сталіцы названыя ў гонар Віктара Турава і Міхаіла Пташука.

Праектаванай вуліцы №2 у мікрараёне Лошыца (ад вул. Чыжэўскіх да вул. Менская кальцавая аўтамабільная дарога) прысвоілі імя вядомага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР і СССР Віктара Турава.

Праектаваная вуліца №4 у Лошыцы (ад вул. Прушынскіх да вул. Карзюкі) атрымала імя вядомага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі Міхаіла Пташука, піша БелТА.

Віктар Тураў і Міхаіл Пташук зрабілі значны ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускага кінамастацтва, жылі ды працавалі ў Менску. Неаднаразова прадстаўнікі творчых саюзаў і Міністэрства культуры звярталіся з просьбай увекавечыць імёны гэтых вядомых дзеячаў культуры.

Таксама прынятая пастанова вярнуць гістарычную назву «вуліца Юрава-Завальная» безназоўнаму праезду ад вул. Ракаўскай да вул. Раманаўская Слабада.

Апошнія навіны