BE RU EN

Страты прадпрыемстваў Беларусі за два месяцы выраслі ў тры разы

  • 14.04.2015, 12:34

Сума чыстай страты прадпрыемстваў Беларусі, якія ўлічваюцца ў існым парадку, за студзень-люты 2015 года склала 12,3 трлн рублёў.

Гэта ў 3,3 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За студзень-люты 2015 стратнымі былі 1874 арганізацыі, або 24,1% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў існым парадку (за студзень-люты 2014 года - 1479 арганізацый, або 19%).

Да прадпрыемстваў, якія ўлічваюцца ў існым парадку, не адносяцца банкі, страхавыя, бюджэтныя, мікра- і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.

Сярод лідараў у колькасці стратных арганізацый - 73,7% ад колькасці прадпрыемстваў у галіне - як і ў студзені, засталося рыбаводства (рыбалоўства). На другім месцы з паказчыкам 35,9% знаходзіцца прамысловасць.

Апошнія навіны