BE RU EN

70 тысяч беларусаў працуюць няпоўны тыдзень

  • 19.05.2015, 20:26

Болей чым у 5 разоў больш беларусаў сталі працаваць няпоўны дзень або няпоўны тыдзень.

За год колькасць беларусаў, якія працуюць няпоўны працоўны дзень або няпоўны працоўны тыдзень, павялічылася ў 5,5 раза, паведамляецца на сайце Белстата.

У параўнанні з лютым гэтага года людзей, занятых няпоўны працоўны час, стала больш на 15,8%. Работнікаў, вымушана адпраўленых у адпачынак, - на 11,5%, працаўнікоў у прастоі - на 21,2%.

У сакавіку мінулага года было 13,4 тысячы супрацоўнікаў з няпоўным працоўным часам, у сакавіку гэтага - 73,7 тысячы.

За гэты ж перыяд колькасць супрацоўнікаў, якіх адправілі ў адпачынкі без захавання заробку або з частковым захаваннем, вырасла ў 2,8 раза - з 15,2 да 42,1 тысячы чалавек.

Апошнія навіны