BE RU EN

У Казахстане невядомыя напалі на зброевыя крамы

  • 5.06.2016, 16:37

У горадзе Актобе абвешчаны рэжым антытэрарыстычнай аперацыі.

У Актобе (адміністрацыйны цэнтр Акцюбінскай вобласці), дзе ў нядзелю невядомыя напалі на зброевыя крамы, абвешчаны рэжым антытэрарыстычных аперацый, паведаміў прэс-сакратар МУС Алмас Садубаеў.

«У горадзе Актобе абвешчаны рэжым антытэрарыстычных аперацый. Прыпыненая праца забаўляльных установаў, рух грамадскага транспарту», – сказаў Садубаеў агенцтву «Інтэрфакс».

Цывільным асобам рэкамендуецца не выходзіць на вуліцу і быць пільнымі, дадаў ён.

Як раней паведаміў Садубаеў, у 15.45 паводле мясцовага часу ў ДВД Акцюбінскай вобласці паступіла паведамленне пра напад невядомых асобаў на зброевую краму «Палада» ў горадзе Актобе.

У 15.45 мясцовага часу стала вядома пра напад на іншую зброевую краму ў размяшчэнні вайсковай часткі нацыянальнай гвардыі.

У ходзе нападу на зброевы магазін «Палада» забіты прадавец і адзін чалавек паранены. У вайсковай частцы пры адбіцці нападу загінуў афіцэр і адзін вайсковец-кантрактнік, яшчэ 9 вайскоўцаў атрымалі раненні.

Паводле словаў Садубаева, нападнікі, як мяркуецца, з'яўляюцца прыхільнікамі радыкальных нетрадыцыйных плыняў.

«Прынятымі мерамі адзін з нападнікаў затрыманы, трое забітыя і адзін паранены. Некалькі злачынцаў заблакаваныя, некалькі нападнікаў змаглі схавацца. Праводзяцца мерапрыемствы для іх затрымання», – адзначыў ён.

Апошнія навіны