«На адны падарункі сыдзе мінімум $250, а яшчэ трэба скінуцца на навагодняе застолле!»
- 21.12.2017, 18:22
Часцяком беларусам даводзіцца выдаткоўваць увесь заробак на навагоднія святы.
Новы год - свята доўгачаканае, але разам з тым спусташальнае. Беларусы нярэдка спускаюць на гулянні і ўсе спадарожныя выдаткі ледзь не ўвесь заробак, піша kp.by.
- Я падлічыла, што толькі на падарункі ў нас сыдзе мінімум рублёў 500! Трэба нешта купіць для мужа, маіх бацькоў, бацькоў мужа, сяброў, з якімі будзем адзначаць, іншых сяброў, якія запрасілі ў госці пасля Новага года, калегам з аддзела трэба падарыць хоць бы па прыгожай шакаладцы, - пералічвае свае пераднавагоднія выдаткі Аліна. - А яшчэ трэба скінуцца на застолле з алкаголем. Ды і прыбранай хочацца быць, а гэта грошы на стрыжку, манікюр, можа быць, новую сукенку... Часам думаю, што калі б мы не адзначалі Новы год, то маглі б другі раз з'ездзіць у адпачынак!