BE RU EN

Гомельскі мясакамбінат «замінавалі»

  • 21.12.2017, 19:15

Эвакуіравана блізу 100 чалавек.

Сёння а 13:32 на нумар 102 у Гомелі паступіў званок: мужчынскі голас паведаміў, што замінаваны мясакамбінат. На месца выехалі сапёры, некалькі машын МНС, медыкі, іншыя службы. Было эвакуіравана блізу 100 супрацоўнікаў прадпрыемства. Міліцыя прыступіла да пошукаў «добразычліўца». Неўзабаве падазраванага ўдалося вылічыць. Сам ён пакуль слаба арыентуецца ў прасторы, піша «Онлайнер».

Афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскай вобласці Віталь Прыстромаў распавёў, што вядома пра здарэнне на гэты момант. Званок у дзяжурную службу паступіў з мабільнага тэлефона. Яго гаспадара хутка знайшлі. Дакладней, гаспадыню. Жанчына распавяла, што знаходзілася ў раёне рынку ў Навабеліцкім раёне, калі да яе падышоў мужчына і папрасіў патэлефанаваць. З яе слоў, узяўшы апарат, ён набраў 102, паведаміў пра пагрозу небяспекі, вярнуў тэлефон і пайшоў.

Вылічыць падазраванага ўдалося паводле прыкметаў праз яго знаёмых. У міліцыі кажуць, што ёсць усе падставы меркаваць, што тэлефанаваў менавіта ён. Гамяльчаніна 1977 года нараджэння знайшлі ў яго дома - спаў без пачуццяў. Затрыманага даставілі ў РАУС у надзеі, што калі-небудзь ён зможа даць паказанні.

Прыкладна да 17:20 на камбінаце працавалі сапёры. Пасля праверкі яны паведамілі, што выбуховых прыладаў не выяўлена.

Апошнія навіны