Тэрэза Мэй у Варшаве: Крэмль выкарыстоўвае інфармацыю як зброю
- 21.12.2017, 19:53
Крэмль імкнецца падарваць сістэму, якая абапіраецца на міжнародныя нормы, але яму не ўдасца гэта зрабіць.
Вялікабрытанія і Польшча занепакоеныя выкарыстаннем Расеяй прапаганды супраць іншых краін. «Мы дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва, накіраванае на барацьбу з расейскай дэзінфармацыяй ў рэгіёне... і мы вельмі занепакоеныя спробамі Расеі выкарыстаць інфармацыю як зброю», - заявіла брытанская прэм'ерка Тэрэза Мэй ў чацвер, 21 снежня, пасля сустрэчы са сваім польскім калегам Матэушам Маравецкім у Варшаве. Са слоў Мэй, Крэмль імкнецца падарваць сістэму, якая абапіраецца на міжнародныя нормы, але яму не ўдасца гэта зрабіць, паведамляе DW.
Што да канфлікту паміж ЕЗ і Польшчай, выкліканага рэформай польскіх органаў правасуддзя, Тэрэза Мэй адзначыла, што канстытуцыйна-прававыя пытанні з'яўляюцца ў першую чаргу справай асобных дзяржаў, і дадала: «У Еўропе мы ўсе верым у прававую дзяржаву». Яна вітала намер Маравецкага сустрэцца з кіраўніцтвам Еўракамісіі і выказала надзею на тое, што бакам удасца знайсці прымальную пастанову.
У сваю чаргу Матэуш Маравецкі выказаў задавальненне ходам перамоў паміж Еўракамісіяй і Лонданам аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ. З ягоных слоў, Нямеччына і Францыя выпрацуюць самае найлепшае развязанне ў гэтай нялёгкай сітуацыі.