BE RU EN

Уладзімір Журавель: Мілеўскі заслужыў вышэйшы бал

  • 21.12.2017, 20:37

Па агульным аб'ёме працы нападнік уваходзіў у тройку ў берасцейскім «Дынама».

Былы галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» Уладзімір Журавель распавёў пра вышэйшы бал, на які спрацаваў у камандзе Арцём Мілеўскі.

- Гутарку з футбольным спецыялістам журналіст Васіль Сарычаў размясціў на сваёй старонцы «Імгненне - і лёс» у Фэйсбуку.

- Колькі каманд былі аб'ектыўна мацнейшыя за берасцейцаў у гэтым чэмпіянаце?

- Калі адказваць банальна: гэта тыя, хто вышэй за нас у турнірнай табліцы. Але ў нейкіх матчах з будучымі прызёрамі мы ім не саступалі.

- У другім коле мы большасць матчаў правялі з пазіцыі сілы. Гэта пацвярджала апрацоўка звестак у «інстаце» (кампутарная праграма для падліку эфектыўнасці дзеянняў кожнага футбаліста. - Заўвага.) - па тэхніка-тактычных дзеяннях, бегавой актыўнасці... Я хацеў, каб каманда гуляла ў атацы, і хлопцы падбіраліся пад гэтую ідэю. Так, гэта складаны пазіцыйны футбол, гэта адсутнасць зон, гэта шмат узаемадзеяння, прыняцце нестандартных рашэнняў. У апошнім кампаненце па вышэйшым бале спрацаваў Арцём Мілеўскі, аддаваў шмат цікавых перадач, у тым ліку галявых...

- Вочы на спіне яму дадзеныя ад бога, але як атрымалася падцягнуць фізічна?

- Мне складана сказаць, якая ў яго ідэальная форма, мы супрацоўнічалі ўсяго паўгода, але раздрукоўка паказвае, што па агульным аб'ёме працы ў нашай камандзе Арцём уваходзіў у тройку.

- У тройку?!!

- Так, ён добра рухаўся, і гэта ёсць характарыстыка фізічнага стану.

Апошнія навіны