Фотафакт: у Смаргоні аўтааматары выбудавалі з машын гіганцкую елку
- 21.12.2017, 21:07
На флэшмоб прыехалі паглядзець нават даішнікі.
Смаргонскія аўтааматары, нагледзеўшыся ў інтэрнэце відэа аб флэшмобах. Якія праводзяць кіроўцы ў Расеі, наважылі, што і яны не лыкам шытыя. Кінулі кліч у сацыяльных сетках з прапановай выкласці з аўто - навагоднюю ялінку, распавядае kraj.by.
Для гіганцкага «пазла» неабходна было знайсці 31 аўтамабіль. У акцыі пагадзіліся паўдзельнічаць 26 кіроўцаў са Смаргоні, яшчэ 5 машын прыехалі з Вілейкі.
У прызначаны час кіроўцы сабраліся ля апусцелай паркоўкі побач з гандлёвым цэнтрам. Дзякуючы папярэдне намаляванай схеме расстаноўцы і дапамозе кіроўцаў «рэгуліроўшчыкаў» ялінка заззяла ўжо праз паўгадзіны.
- Прыехалі інспектары ДАІ, але ніякіх заўваг яны не зрабілі, проста стаялі і назіралі, - распавёў журналістам аўтааматар Дзмітрый Федарынчык.
На Новы год хлопцы хочуць паўтарыць свой флэшмоб больш маштабна - выкласці лічбы «2018».