BE RU EN

Беларус «прадаваў» танныя кватэры і машыны ў Пінску, Століне і Лунінцы

  • 3.12.2017, 11:01

Палескага Астапа Бэндэра экстрадавалі з Расеі.

Як паведаміла прэс-службы МУС Беларусі, 1 снежня, на пастанову Генеральнай пракуратуры Расеі ў нашу краіну экстрадаваны 37-гадовы ўраджэнец Ляхавіцкага раёна, які абвінавачваецца ў махлярстве ў асабліва буйнай суме, піша media-polesye.by.

Сваю супрацьпраўную дзейнасць фігурант ажыццяўляў на тэрыторыі горада Пінска, а таксама Пінскага, Лунінецкага і Столінскага раёнаў.

З траўня 2009 г. да лютага 2010 года ён прапаноўваў знаёмым аказаць садзейнічанне ў набыцці пінскіх кватэр па нізкіх коштах, а таксама абяцаў дапамагчы з купляй і дастаўкай аўтамабіляў з краін Еўразвязу і ЗША.

У агульнай складанасці абвінавачваны выдурыў у грамадзян больш за 570 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. У 2011 годзе ў дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа паводле ч.4 арт.209 КК Беларусі (махлярства). Каб пазбегнуць правасуддзя, мужчына ўцёк з краіны. Яго аб'явілі ў вышук.

Вярнуць беларуса на радзіму для прыцягнення да крымінальнай адказнасці атрымалася дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Рэспублікі Беларусь з расейскімі калегамі.

Апошнія навіны