Як берасцейскае «Дынама» здзіўляла нас у 2017 годзе
- 30.12.2017, 15:50
Футбольны клуб з Берасця стаў сапраўдным ньюсмейкерам беларускага чэмпіянату.
Гэта было нечакана.
Берасцейскае «Дынама» - адзін з самых слынных клубаў краіны апошніх паўтары гадоў. У горадзе над Бугам разыгрывалі аўтамабіль, збіралі аншлагі, а таксама за год прывезлі ў Берасце паўтара дзясятка легіянераў, піша «Трибуна».
Але самыя стромкія трансферы берасцейскага «Дынама» апошнім часам усё ж звязаныя не з прадстаўнікамі ўмоўнай Ганы ці Чарнагорыі. Здаецца, берасцейцы гатовыя навязаць канкурэнцыю звыклым грандам у барацьбе за топавых суайчыннікаў.
Павел Няхайчык
Павел Няхайчык - вельмі таленавіты паводле нашых мерак футбаліст. Чаго варты адзін толькі гол «Андэрлехту» ў 2008 годзе. У 2011-м маскоўскае «Дынама» нават выклала за гульца за 2,8 млн даляраў. Затым былі зноў БАТЭ, «Том», «Арэнбург». Пасля сезону 2016/17 Няхайчык вярнуўся ў Беларусь.
Вядома, што летам гульца хацела перавабіць менскае «Дынама». Гендырэктар клуба Алім Селімаў казаў аб папярэдняй дамоўленасці. Але Няхайчык адмовіўся, бо не бачыў сябе ў схеме гульні Гурэнкі.
- Так, мы размаўлялі з менскім «Дынама». Не сказаць, што была дамоўленасць, але мы абмяркоўвалі нюансы магчымага супрацоўніцтва. Узважыў усе за і супраць і прыйшоў да высновы, што ў цяперашняй схеме менчукоў не змагу прыносіць тую карысць, якую магу. Не хацелася выглядаць пасрэдным футбалістам. Ведаю, што ў мяне атрымліваецца на полі, што не. Хочацца рабіць менавіта тое, што ўмею. З «Шахцёрам» мы таксама размаўлялі. Але трэба дакладна пазначыць: больш хацеў папрацаваць з Алегам Міхайлавічам Кубаравым, чым перайсці ў «Шахцёр». Але пасля таго, як каманда вылецела з Лігі Еўропы і Кубараў сышоў, варыянт адпаў сам сабой, - распавядаў Няхайчык у жніўні.
У выніку Няхайчык перайшоў у «Дынама-Брэст». У 15 матчах за новы клуб ён забіў 4 галы і аддаў 6 галявых перадач. Абнадзейваючая статыстыка!
Арцём Мілеўскі
Ва ўраджэнца Менска амаль 60 тысяч падпісчыкаў у Instagram. Пра яго ў свой час жартавалі на «Квартале 95». Чалавек забіў цудоўны пенальці ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету.
Такіх неардынарных асоб у чэмпіянаце Беларусі яшчэ не было. Пару гадоў таму Мілеўскі вёў перамовы з менскім «Дынама» і БАТЭ, але тады пераход чэмпіянат Беларусі не адбыўся.
А вось берасцейцы з беларуска-ўкраінскім форвардам дамовіліся. І нездарма: у 15 матчах чэмпіянату Беларусі Мілеўскі забіў 5 галоў і зрабіў 5 галявых перадач.
Павел Савіцкі
Паўла Савіцкага хацела бачыць у сваіх шэрагах «Валенсія» (але гэта недакладна). А БАТЭ, менскае «Дынама» і «Шахцёр» не раз звярталіся ў Гародню з нагоды Паўла. Але ў выніку напярэдадні Новага года 2018 ён апынуўся ў берасцейскім «Дынама».
Так, Паўлу ўжо 23 гады і за яго не трэба плаціць кампенсацыю. Тым не менш, Няхайчык абраў менавіта гэты клуб для прадаўжэння кар'еры.
Здаецца, у Беларусі з'явіўся чацвёрты клуб, які можа пазмагацца за самых перспектыўных футбалістаў краіны. І гэта добра!