Кубак ФІБА: «Цмокі» перамаглі вугорскую «Альбу» і выйшлі ў наступны раўнд
- 6.12.2017, 21:31
Менскія баскетбалісты перамаглі вугорцаў з лікам 87:82.
«Цмокі-Мінск» перамаглі вугорскую «Альбу» ў хатнім матчы заключнага тура групавога раўнда Кубка ФІБА - 87:82, піша «Прессбол».
«Цмокі» прабіліся ў наступны раўнд турніру. У гаспадароў самым выніковым гульцом стаў Крыс Чараповіч, які набраў 24 балы.
Цмокі-Мінск - Альба - 87:82 (23:16, 19:15, 26:21, 19:30)
Група «F»: Цмокi - 10 балаў (6 гульняў), Альба - 9 (6), Шарлеруа - 8 (5), Бней-Герцлія - 6 (5).