Наталлю Папкову зноў будуць судзіць
- 31.03.2017, 10:25
Праваабаронцы заклікалі беларусаў падтрымаць адважную актывістку.
Чарговы суд чакае берасцейскую грамадскую актывістку Наталлю Папкову. На гэты раз яе судзяць за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі мітынгу і «Маршы недармаедаў», які адбыўся 19 лютага.
Сітуацыю з судовым канвеерам «Радыё Рацыя» пракаментаваў мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін: «Справа тут абцяжарана дэкрэтам №3, які не падабаецца насельніцтву, і гэта выклікае асаблівую нервовасць у нашых уладаў. Улады ўвайшлі ў стадыю псіхалагічнай вайны з насельніцтвам шляхам запалохвання, арыштаў, штрафаў»
Праваабаронца заклікаў беларусаў падтрымаць Наталлю Папкову у судзе Ленінскага раёна Берасця. Пачатак разгляду справы адбудзецца 31 сакавіка а 11:00.