BE RU EN

Берасцейцы дамагліся вызвалення Наталлі Папковай

  • 6.03.2017, 14:59

Актывістка выйшла на волю сёння а 14.00.

6 сакавіка блізу 14.00 з псіхіятрычнай лякарні адпусцілі Наталлю Папкову. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла яе знаёмая Людмiла Захаранка.

Наталлю Папкову затрымалі 3 сакавіка, а 5 сакавіка ў Берасці адбыўся шматтысячны Марш супраць падатку на «дармаедаў». На мітынгу каля гарвыканкама пратэстоўцы патрабавалі у тым ліку і неадкладнага вызвалення Наталлі Папковай.

Апошнія навіны