BE RU EN

Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўсталююць 4 лютага

  • 21.01.2018, 15:37

Атрыманы канчатковы дазвол на ўсталяванне мемарыяла ў вёсцы Мерачоўшчыне.

Міністэрства культуры выдала канчатковы дазвол на ўсталяванне першага ў Беларусі помніка вялікаму айчыннаму палкаводцу Тадэвушу Касцюшку.

Збор сродкаў на яго выраб адбываўся на пляцоўцы talaka.by.

Як паведаміў у «Фэйсбуку» ініцыятар усталявання мемарыяла Глеб Лабадзенка, помнік адліты і даводзіцца да канчатковага выгляду, пастамент робіцца, цяпер чакаюцца паперы, якія дазволяць рабіць падмурак.

Гатовы помнік павінен з'явіцца ў на тэрыторыі музея ў вёсцы Мерачоўшчыне Івацэвіцкага раёна, дзе жыў Тадэвуш Касцюшка.

Усталяванне планавалася на 4 лютага, але Лабадзенка не выключае, што яно будзе перанесенае на тыдзень-другі.

Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на адмысловай таблічцы каля помніка.

Апошнія навіны