Рэдкая з'ява: беларускі Дняпро скавалі ледзяныя таросы
- 26.01.2018, 19:33
Ледзяныя таросы ўтварыліся на Дняпры ў Воршы.
Мясцовыя жыхары кажуць, што такое здараецца раз у некалькі гадоў, і тлумачаць гэта маразамі, моцнай плынню ў рацэ і сустрэчным ветрам, паведамляе «Радыё Свабода».