BE RU EN

У пецярбуржскім хостэле пры загадкавых абставінах памёр беларус

  • 28.01.2018, 21:22

Цела мужчыны з Беларусі было ў гематомах і сіняках.

Напярэдадні ўдзень у МУС Адміралцейскага раёну паступіла паведамленне з хостэла «Нэльсан».

Вартавыя парадку, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі ў адным з пакояў хостэла цела мужчыны з гематомамі і сінякамі на твары і руках, паведамляе 5-tv.ru.

Загінулым быў 42-гадовы госць з Беларусі.

Прычыны ягонай смерці цяпер высвятляюць следчыя - цела мужчыны накіраванае ў морг для правядзення судмедэкспэртызы.

Апошнія навіны