BE RU EN

Апытанні: Прэзідэнт Фінляндыі Ніініста будзе пераабраны

  • 28.01.2018, 21:45

Саўлі Ніініста можа набраць ад 51 да 63 адсоткаў галасоў.

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніініста будзе, хутчэй за ўсё, пераабраны ў нядзелю на яшчэ адзін шасцігадовы тэрмін.

Як адзначае «Радио Свобода» са спасылкай на «Франс прэс», 69-гадовы Ніініста, які паказаў немалыя здольнасці пазбягаць канфліктаў з Расеяй, здолеў, тым не менш, зрушыць прыярытэты замежнай палітыкі Фінляндыі бліжэй да NАТО, не выклікаючы пры гэтым незадаволенасці ў Масквы.

Каб пазбегнуць другога тура 11 лютага, Ніініста трэба набраць не менш за 50 адсоткаў галасоў у першым. Паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, Ніініста можа набраць ад 51 да 63 адсоткаў галасоў. Ён нашмат апярэджвае іншых кандыдатаў.

Выхадзец з рабочай сям'і, які нарадзіўся ў жніўні 1948 года, Ніініста - самы малодшы з чатырох дзяцей - стаў адвакатам, перш як сысці ў палітыку ў якасці чальца кансерватыўнай Нацыянальнай кааліцыйнай партыі. Ён быў міністрам юстыцыі ў 1995-1996 гадах, а затым займаў пасаду міністра фінансаў да 2003 года.

Ніініста спрыяў вываду Фінляндыі з глыбокай рэцэсіі ў 1990-х гадах і ўводу яе ў еўразону. Ён страціў першую жонку ў аўтакатастрофе ў 1995 годзе і ледзь выжыў пры цунамі 2004 года ў Тайландзе, узлезшы на дрэва з малодшым дзіцем.

Апошнія навіны