Астраном-аматар аднавіў кантакт са страчаным спадарожнікам NASA
- 29.01.2018, 21:31
Спадарожнік быў страчаны больш за дзесяць гадоў таму.
Астраном-аматар з Канады выявіў страчаны больш за дзесяць гадоў таму спадарожнік NASA. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на выданне Tech Times.
20 студзеня канадзец Скот Цілі змог зафіксаваць сігналы са спадарожніка IMAGE. Мужчына спрабаваў выявіць сакрэтны амерыканскі спадарожнік Zuma, аднак замест гэтага пачуў пазыўныя з даўно страчанага касмічнага апарата.
Цілі напісаў пра знаходку ў блогу, аднак спачатку на гэта ніхто не звярнуў увагі. Тады ён звязаўся з галоўным інвестарам IMAGE Джэймсам Бэрч. Праз некалькі дзён інжынеры з Цэнтра касмічных палётаў Годдарда пацвердзілі, што змаглі злавіць сігнал з IMAGE і ўтрымаць яго.
Спадарожнік IMAGE (Imager for Magnetopause-to-Aurora Global Exploration) быў запушчаны ў 2000 годзе для вывучэння магнітасферы Зямлі. У снежні 2005 года навукоўцы страцілі з ім сувязь і прызналі яго згубленым у космасе. Як мяркуецца, спадарожнік змог перазапусціцца падчас леташняга сонечнага зацьмення.
8 студзеня стала вядома, што сакрэтны амерыканскі спадарожнік пад кодавай назвай Zuma не змог выйсці на арбіту пасля запуску ракетай-носьбітам Space X. Касмічны апарат не адлучыўся ад другой ступені Falcon 9 і згарэў у атмасферы, альбо патануў у акіяне. Пазней прычынай страты назвалі няспраўнасць у сістэме аддзялення апарата ад ракеты.