BE RU EN

У польскім касцёле знайшлі скарб з залатымі манетамі і ўпрыгожаннямі

  • 6.01.2018, 17:59

Скарб, схаваны прыкладна пасля 1652 года, сёння можа каштаваць больш за мільён долараў.

У каталіцкім касцёле святых Марціна і Мікалая ў горадзе Быдгашч (поўнач Польшчы) знойдзены сапраўдны залаты скарб - амаль паўтысячы залатых манет і 200 прадметаў з золата, паведамляе ukrinform.ru.

Скарб, які быў схаваны прыкладна пасля 1652 года ў касцёле ў часы швэдскіх ўварванняў у Польшчу, сёння можа каштаваць некалькі мільёнаў злотых (больш за мільён даляраў).

- На глыбіні ўсяго 10 см пад падлогай мы знайшлі блізу 700 артэфактаў. Там было 480 манет і 200 залатых прадметаў, пярсцёнкі, брошкі, крыжыкі, пацеркі, - паведаміў археолаг Робэрт Грахоўскі.

Паводле ягоных слоў, скарб быў схаваны ў драўляным куфэрку, але за чатыры стагоддзі ён згніў. Аднак усе знойдзеныя прадметы ў вельмі добрым стане. Сярод знойдзенага ёсць манеты XVI-XVII стагоддзяў, якія адчаканеныя на тэрыторыях сучасных Польшчы, Аўстрыі, Галандыі ды Нямеччыны.

Археолагі цяпер дэталёва вывучаюць манеты і тое, каму яны маглі належаць. Манеты і залатыя прадметы трапяць у музей "Еўрапейскі цэнтр грошай" у горадзе Быдгашч.

Апошнія навіны