BE RU EN

У Аўстраліі спякота паставіла рэкорд - 47 градусаў вышэй за нуль

  • 7.01.2018, 21:05

У апошні раз такая тэмпература ўсталёўвалася ў Сіднэі ў 1939 годзе.

У аўстралійскім горадзе Сіднэй метэаралагічная служба зафіксавала тэмпературу ў 47 градусаў, што з'яўляецца самай высокай тэмпературай за апошнія амаль 80 гадоў, паведамляецца ў Twitter метэаралагічнага бюро штата Новы Паўднёвы Уэльс.

Адзначаецца, што ў апошні раз такая тэмпература ўсталёўвалася ў Сіднэі ў 1939 годзе.

Улады выпусцілі папярэджанне аб падвышанай пажарнай небяспецы і ўвялі поўную забарону на развядзенне агню ў зонах з высокай тэмпературай.

Акрамя таго, па горадзе ўстаноўлены станцыі для бясплатнага набору вады. Як адзначае тэлеканал ABC, у выніку спякоты некалькі чалавек былі шпіталізаваныя.

Нагадаем, што на гэтым тыдні моцныя снегапады, ураганны вецер і маразы абрынуліся на паўночна-ўсходнія штаты ЗША - ад Тэхаса да Мэн. У Нью-Ёрку і Вашынгтоне абвешчанае надзвычайнае становішча, сіноптыкі чакаюць да 30 см снегу і ўжо назвалі прыродную з'яву «цыклонам-бомбай».

Апошнія навіны