Беларускія гандбалісты падолелі аргенцінцаў
- 7.01.2018, 21:14
Каманда Беларусі падолела каманду Аргенціны з лікам 29:22.
Мужчынская каманда Беларусі ў гандболе ў рамках турніру памяці Дамінга Барсенаса ў Пантэведры нанесла паразу камандзе Аргенціны з лікам 29:22.
Беларусь - Аргенціна - 29:22 (14:12, 15:10)
Нагадаем, раней на турніры падапечныя Юрыя Шаўцова саступілі Польшчы (27:28) і Гішпаніі (30:35).
Турнірная табліца: Гішпанія - 4 (2), Польшча - 2 (2), Беларусь - 2 (3), Аргенціна - 2 (3).