BE RU EN

Жыхар Мазыра наважыўся падпрацаваць таксістам і пазбавіўся BMW

  • 8.01.2018, 15:59

Нелегальны прыбытак выйшаў мазырчуку бокам.

Пасля навагодніх святаў мазырчук захацеў паправіць сямейны бюджэт і падпрацаваць таксістам. Не ўлічыў ён толькі, што нелегальны прыбытак можа выйсці бокам, піша gomel.today.

4 студзеня 27-гадоваму мужчыну патрапіўся добры кліент. За дарогу з Гомеля да Жодзіна ў Менскай вобласці мазырчук мог зарабіць 200 рублёў, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Але думкі аб поўнай кішэні хутка зніклі: мужчыну затрымалі, склалі адміністрацыйны пратакол, а на BMW наклалі арышт.

Апошнія навіны