BE RU EN

Найбагацейшая жанчына Кітая зарабіла за чатыры дні яшчэ $2 мільярды

  • 8.01.2018, 16:11

Кітаянка Ян Хуэйянь валодае кантрольным пакетам акцый дэвелапера Country Garden Holdings.

Самая багатая жанчына Кітая Ян Хуэйянь, якая валодае кантрольным пакетам акцый дэвелапера Country Garden Holdings, з пачатку 2018 года стала багацейшай яшчэ на $2,06 млрд, падлічылі экспэрты Bloomberg, піша rbc.ru.

Паводле іх падлікаў, усяго за чатыры дні працы біржаў у 2018 годзе багацце Хуэйянь вырасла з $23,6 млрд да $25,6 млрд. У спісе мільярдэраў Bloomberg (Bloomberg Billionaires Index) Хуэйянь паднялася на 31-е месца, увайшоўшы ў першую дзясятку прадпрымальнікаў, якія здолелі мацней за іншых павялічыць сваё багацце з пачатку 2018 года.

Лідарам у гэтым паказчыку стаў заснавальнік Amazon.com Джэф Безас, які павялічыў свой капітал адразу на $4,71 млрд, у тым ліку на $1,54 млрд за апошні дзень. Багацце Хуэйянь за апошні дзень павялічылася на $1,09 млрд, што дазволіла ёй падзяліць другое месца з заснавальнікам Zara Амансіё Артэгам.

Апошнія навіны