BE RU EN

Відэафакт: Пад Слуцкам кіроўцу затрымлівалі са стральбой

  • 1.10.2018, 18:40

На 25-гадовага жыхара Слуцкага раёна склалі пяць пратаколаў.

У Слуцку 1 верасня супрацоўнікі ДАІ мясцовага РАУС неслі начную службу. А 2:40 на вуліцы Леніна паблізу дома 207 праваахоўнікі сігналам жазла і ўключэннем пробліскавых маякоў сіняга і чырвонага колераў папрасілі кіроўцу аўтамашыны Volkswagen Jetta спыніцца, бо стыль кіравання аўтааматара ў міліцыянтаў выклікаў пытанні. Як высветлілася пазней, не выпадкова, распавёў interfax.by афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Менскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.

Кіроўца Volkswagen праігнараваў сігнал аб спыненні і прадоўжыў рух у бок аўтавакзала. Супрацоўнікі ДАІ пачалі пераследаваць аўто. Падчас язды аўтааматар прадаўжаў ігнараваць сігналы аб прыпыненні транспартнага сродку: пробліскавых маякоў чырвонага і сіняга колераў і гукавыя сігналы.

Дзеянні кіроўцы стваралі рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Таму выехаўшы за межы населенага пункта, супрацоўнікі на 355 км аўтадарогі Р-43 Крычаў-Івацэвічы прынялі пастанову выкарыстаць зброю. Пасля двух папераджальных некалькімі стрэламі было пашкоджанае задняе кола Volkswagen і на 356 км машына спынілася.

Кіроўцу затрымалі. У выніку на 25-гадовага жыхара Слуцкага раёна склалі 5 пратаколаў, у тым ліку за кіраванне ў нецвярозым стане.

Апошнія навіны