BE RU EN

Фотафакт: У сярэдзіне кастрычніка пад Менскам зноў заквітнела яблыня

  • 14.10.2018, 19:19

Адной з прычын такой прыроднай з'явы стала даволі цёплае і сонечнае надвор'е ў першай палове кастрычніка.

На тэрыторыі аднаго з садовых таварыстваў у Менскім раёне ў сярэдзіне кастрычніка зноў заквітнела яблыня, паведамляе БелТА.

Фото: belta.by

Кветкі з'явіліся на маладым калонападобным дрэўцы. Магчыма, адной з прычын такой прыроднай з'явы стала даволі цёплае і сонечнае надвор'е ў першай палове кастрычніка.

Дарэчы, суседняе дрэва, больш позняга гатунку, выглядае цалкам традыцыйна для гэтай пары года. На ім яшчэ вісяць яблыкі.

Апошнія навіны