BE RU EN

Вікторыя Азаранка знялася з турніра ў Цяньцзінь

  • 2.10.2018, 21:30

Былая першая ракетка свету ў чвэрцьфінале турніру ў Токіа атрымала траўму нагі.

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка, прапусціўшы турніры ў Ухане і Пекіне, знялася і са спаборніцтваў у Цяньцзіні, якія стартуюць на наступным тыдні і прызавы фонд якіх складае 626 750 даляраў. Азаранка, на гэтым тыдні 55-я ракетка свету, вярнулася ў ЗША, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, 21 верасня ў чвэрцьфінале турніру ў Токіа Вікторыя знялася з матчу супраць Камілы Джорджы праз траўму нагі.

Апошнія навіны