Траціна расейцаў прызналася ў поўнай адсутнасці ашчаджанняў
- 2.10.2018, 21:36
Амаль трэць насельніцтва Расеі не мае ніякіх ашчаджанняў «на чорны дзень».
Амаль трэць насельніцтва Расеі не мае ніякіх ашчаджанняў «на чорны дзень». Такія звесткі атрымаў УЦДГМ паводле вынікаў апытання, якое праводзілася ў верасні.
Пра наяўнасць назапашванняў сацыёлагам паведамілі 69%, рэспандэнтаў аб іх адсутнасці - 31%, паведамляе finanz.ru.
Зрэшты, гаворка ідзе, як правіла, пра даўно назапашаныя грошы. Адкладваць з гэтых даходаў не могуць 72% расейцаў, паказала вераснёўскае апытанне ЦБ.
У жніўні паказчык дасягаў 75% - максімальнага ўзроўню са студзеня 2016 года.
Магчымасць ашчаджаць становіцца новай рысай, якая падзяляе заможных і немаёмных, кажа кіраўніца аддзела вывучэння ўзроўню жыцця «Левада-цэнтра» Марына Красільнікава.
«Людзі разумеюць, што ашчаджаць - гэта добра, але рэсурсаў у іх для гэтага недастаткова. Даходы ідуць на спажыванне, якое вельмі доўга адкладалася на будучыню», - тлумачыць яна.
Пераважная большасць - 81% - могуць дазволіць сабе толькі базавыя выдаткі на адзенне і ежу. Доля тых, хто без дадатковых намаганняў або крэдытаў, можа набываць тавары працяглага карыстання на травень 2018-га складала 19%, паказала апытанне НАФИ.
Да пачатку крызісу такіх было 24%, а цяперашняя доля - мінімальная за 5 гадоў.
Сярод тых, у каго ёсць ашчаджанні, пераважная большасць аддае перавагу захоўваць іх у рублях. Хоць расейцы ў масе чакаюць далейшай дэвальвацыі - да 75,8 рубля за даляр праз год - назапашванні ў амерыканскай валюце трымаюць толькі 5%, яшчэ 3% выбіралі еўра, а 1% - іншыя замежныя валюты, адзначае ВЦИОМ.
Грамадскае свядомасць успрымае абясцэненне рубля як дадзенасць. Таму, калі вясной гэтага года курс рубля папоўз уніз, гэта не было шокам для расейцаў, каментуе кіраўнік Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў НИСоцУ Алег Чарназуб.