«Белавія» хоча знізіць кошты на квіткі
- 2.10.2018, 21:55
Для гэтага плануецца змяніць заканадаўства.
Авіякампанія «Белавія» зможа прадаваць квіткі паводле безбагажных тарыфаў, для гэтага плануецца ў хуткім часе ўнесці змены ў заканадаўства, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, піша БелТА.
- Наша задача, каб кошты «Белавія» зніжаліся. Па цяперашнім заканадаўстве авіякампанія «Белавія» (ці іншая беларуская кампанія) пакуль не мае права прадаваць безбагажныя білеты. Задача цяпер - памяняць заканадаўства дастаткова хутка, каб «Белавія» магла прадаваць безбагажныя білеты, ён будзе адразу значна таннейшы, - распавёў Анатоль Сівак.
Таксама Мінтранс падтрымлівае ўкараненне магчымасці прадаваць неадклікальныя авіябілеты, якія нельга будзе здаць.
- Мы хочам, каб нас падтрымалі іншыя партнёры (бо не адзін Мінтранс прымае рашэнне, ёсць Міністэрства фінансаў, Міністэрства падаткаў і збораў), і на кожным рэйсе «Белавія» былі білеты, пра якія любіць пісаць спажывец «зусім танныя». Кошт такіх квіткоў таксама можа быць увязаны з пэўнай глыбінёй продажаў. Гэтая сістэма будзе падобная на прынцыпы працы лаўкоста, - адзначыў Анатоль Сівак.
Канкрэтныя тэрміны з'яўлення такіх білетаў у продажы не абвяшчаюцца. Але паведамляецца, што Мінтранс зацікаўлены паскорыць карэкціроўку заканадаўства.