BE RU EN

Украіна накіравала Расеі ноту пратэсту

  • 26.10.2018, 20:01

Справа ў «гуманітарным грузе» з РФ.

Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала МЗС Расеі ноту пратэсту праз чарговае незаконнае перамяшчэння праз украінскую мяжу так званага «гуманітарнага канвою» РФ, піша «Новое время».

У ведамстве адзначылі, што факты парушэння былі зафіксаваныя 25 кастрычніка ў закрытых пунктах пропуску Ізварын і Успенка. З Расеі ўварваліся дзве аўтамабільныя калоны на падставе дастаўкі т.зв. «Гуманітарнага грузу» жыхарам часова акупаванага Данбаса.

Расейскі груз быў перамешчаны без суправаджэння прадстаўнікамі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і абавязковага афармлення прадстаўнікамі памежных і мытных органаў Украіны, адзначылі ў МЗС.

Апошнія навіны