Трамп: Падзеі ў Пітсбургу значна больш разбуральныя, чым меркавалася
- 27.10.2018, 20:59
Прэзідэнт ЗША паабяцаў зрабіць заяву для прэсы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Twitter 27 кастрычніка паведаміў, што сочыць за падзеямі ў Пітсбургу, дзе невядомы ўчыніў страляніну ў сінагозе, паведамляе "Гордон".
«Падзеі ў Пітсбургу значна больш разбуральныя, чым першапачаткова меркавалася. Пагаварыў з мэрам [Піцбурга] і губернатарам [штата Пенсільванія], каб паведаміць ім, што федэральны ўрад быў і будзе з імі», - напісаў прэзідэнт ЗША.
Трамп паабяцаў пазней зрабіць заяву для прэсы.
Стральба ў сінагозе Піцбурга адбылася ў суботу, 27 кастрычніка, раніцай. Паліцыя паведаміла пра затрыманне стралка і траіх параненых паліцэйскіх. Таксама праваахоўныя органы распавялі пра «множныя ахвяры», але не назвалі дакладнай колькасці.