Аляксей Шаўчэнка: У «Гульні пасадаў» усё больш зразумела, чым у менскім «Дынама»
- 28.10.2018, 20:36
Хакейны экспэрт ацаніў прызначэнне Дзмітрыя Баскава генеральным дырэктарам менскага «Дынама».
Расейскі журналіст і хакейны экспэрт Аляксей Шаўчэнка ацаніў прызначэнне Дзмітрыя Баскава генеральным дырэктарам менскага «Дынама», паведамляе «Спорт-Экспресс».
«У менскім «Дынама» прызначаны новы генеральны дырэктар. І, напэўна, за беларусаў можна парадавацца, бо ў клуб прыйшоў хакейны чалавек, а не які-небудзь былы чыноўнік або сілавік. Дзмітрый Баскаў сам выступаў на прафесійным узроўні, станавіўся чэмпіёнам краіны, выступаў за нацыянальную каманду розных узростаў. Гэта значыць ён хоць бы свой, а не прыхадзень.
Але важна разумець, што Баскаў будзе адказваць за тэхнічнае забеспячэнне. Нейкія пастановы наконт складу, трэнераў, гульцоў - за спартовым дырэктарам. Зрэшты, Баскаў быў трэнерам сына кіраўніка Мікалая Лукашэнкі і нават хваліў яго. А такое не забываецца.
Наогул, галоўная праблема «Дынама» ў шматслойнасці прыняцця пастаноў. Як і ў іх маскоўскіх аднаклубнікаў праблема ў тым, што няма чалавека, здольнага на смелы крок. Усё трэба ўзгадняць, пераконваць тых, у каго іншае меркаванне. Калі ты хочаш зрабіць штосьці, значыць бярэш на сябе ўдар і гэта табе будуць узгадваць, калі раптам нешта не атрымаецца.
Беларускія трэнеры, якія працуюць у Расеі, шмат распавядалі мне пра гэтую сістэму, і я зразумеў адно - у «Гульні пасадаў» усё больш зразумела. А я ж яго так і не змог паглядзець далей за першы сезон.
Выдатна разумею, чаму не звальняюць Гордзі Дуаера. І нават, здаецца, не ціснуць на яго. Можа быць, з'яўленне хакейных людзей у клубе нешта зменіць, але я сумняваюся», - заявіў Шаўчэнка.