BE RU EN

Відэафакт: У Гомелі эвакуатар збіў адкідным упорам пешахода

  • 28.10.2018, 21:36

У кабіне знаходзіўся і інспектар ДПС.

Днямі ў Гомелі адбылося незвычайнае ДТЗ: пешахода збіў адкідны ўпор аўтамабільнага эвакуатара, піша gomel.today.

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад скрыжавання праспект Касманаўтаў - Палеская.

Мусібыць, кіроўца не замацаваў высоўны ўпор, што прычынілася да аварыі: упор адскочыў убок і даслоўна збіў з ног пешахода.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пешаход атрымаў фізічныя пашкоджанні, аднак наколькі сур'ёзныя траўмы, на гэты момант не вядома.

У кабіне (не пры стырне) знаходзіўся і інспектар ДПС, паведамляюць tut.by чытачы.

Апошнія навіны