BE RU EN

Авіякампанія Red Wings атрымала дазвол на палёты ў Гомель і Віцебск

  • 3.10.2018, 20:20

Рэйсы будуць здзяйсняцца сем разоў на тыдзень.

Федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расейскай Федэрацыі апублікавала загад, згодна з якім расейскай авіякампаніі Red Wings выдаецца допуск на выкананне палётаў па маршрутах Масква – Гомель і Масква – Віцебск, паведамляе interfax.by.

Рэйсы будуць здзяйсняцца сем разоў на тыдзень, адзначана ў дакуменце.

Нагадаем, з 1 чэрвеня 2018 г. паміж маскоўскім Дамадзедавым і аэрапортам Гомель лёталі самалёты авіякампаніі S7 Airlines ("Сібір"). Такім чынам былі адноўленыя рэгулярныя авіязносіны беларускага абласнога цэнтра з Масквой, якое адсутнічала цягам 10 гадоў. Аднак 30 верасня кампанія перастала выконваць гэтыя рэйсы, прычына такой пастановы не называлася.

Апошнія навіны