У Беларусі ўвядуць новыя акцызныя маркі на алкаголь
- 3.10.2018, 21:30
Як яны выглядаюць і чым адрозніваюцца ад старых.
У Беларусі з 29 снежня ўвядуць у зварот новыя акцызныя маркі для маркіроўкі алкагольных напояў, паведамляюць у МПЗ. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна №697 ад 25 верасня 2018 года, паведамляе tut.by.
Новыя маркі будуць выкарыстоўвацца як на ўвезеным у Беларусь алкаголі, так і на вырабленым у нашай краіне і прызначаным для звароту на яе тэрыторыі.
У МПЗ удакладняюць, што акцызныя маркі ў залежнасці ад спосабу іх нанясення на спажывецкую тару вырабляюцца як на папяровай аснове (наносяцца з выкарыстаннем клею), так і на самаклейнай.
Пастановай №697 да аналагічных узораў на папяровай аснове дададуцца 2 узоры акцызнай маркі на самаклейнай аснове:
узор акцызнай маркі на самаклейнай аснове фарматам 65×16 мм для маркіроўкі каньякоў, брэндзі, каньячных напояў, вінаў, вінных напояў, кальвадосу, разлітых у спажывецкую тару ёмістасцю да 0,25 літра ўключна, вырабленых на тэрыторыі Беларусі і прызначаных для звароту на яе тэрыторыі;
узор акцызнай маркі на самаклейнай аснове фарматам 65×16 мм для маркіроўкі гарэлак і лікёра-гарэлачных вырабаў, разлітых у спажывецкую тару ёмістасцю да 0,25 літра ўключна, вырабленых на тэрыторыі Беларусі і прызначаных для звароту на яе тэрыторыі.