Нардэпы Украіны выканалі нацыянальны гімн у жывым эфіры расейскай ТВ
- 9.10.2018, 21:40
Украінскія дэпутаты затролілі расейскую журналістку.
Сябры ўкраінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы праспявалі гімн Украіны ў жывым эфіры тэлеканалу Расея 1 у момант, калі расейская тэлевядоўца спрабавала ўзяць інтэрв'ю ў дэпутатаў. Пра гэта відаць на відэароліку, апублікаваным у аўторак, 9 кастрычніка, выданнем Радио Свобода ў Facebook, паведамляе korrespondent.net.
Між іншым, на відэа расейская журналістка спрабуе ўзяць каментары ва ўкраінскіх нардэпаў, аднак тыя ў адказ пачынаюць спяваць гімн.
Дэпутаты, затролілі журналістку, двойчы праспявалі прыпеў гімна і пачалі выкрыкваць Слава Украіне!