BE RU EN

Гадзіннік за $45 тысяч на адрамантаванай Камсамольскай не працуе

  • 22.11.2018, 17:31

Мала таго, што механізм у іх - бутафорыя, дык яшчэ і не працуе.

Гадзіннік за 96 тысяч рублёў, устаноўлены на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Рэвалюцыйнай у Менску, не працуе, паведамляе «Еўрарадыё».

«Я кожны дзень праходжу міма і заўважыў, што стрэлкі не рухаюцца ўжо мінімум другі дзень. Я ведаю, што на гадзіннік выдаткавалі нейкія сотні тысяч, ці то рублёў, ці то еўраў. А тут, мала таго, што механізм у іх - бутафорыя, дык яшчэ і не працуе", - распавядае Міхаіл, які працуе ў офісе на вуліцы Камсамольскай.

Галоўны інжынер "Менскай спадчыны" Міхаіл Жых быў не ведаў пра паломку:

- Міхаіл Іосіфавіч, што здарылася з гадзіннікам на скрыжаванні Камсамольскай і Рэвалюцыйнай? Ён ужо некалькі дзён не працуе.

(Доўгая паўза)

Міхаіл Жых: Вось вы заўважылі, а мы і не ведалі. Будзем разбірацца.

Офіс "Менскай спадчыны" знаходзіцца менш, чым за 500 метраў ад скрыжавання, дзе ўсталяваны няспраўны гадзіннік.

На рэканструкцыю гістарычнага цэнтра Менска было выдаткавана блізу 2,3 мільёна рублёў. І гэта толькі на тэндары дзяржаўных закупкак, якія знайшлі журналісты. Праз некалькі дзён пасля таго, як вуліцу адкрылі для мінакоў, на іх - якраз у тым месцы, дзе стаіць гадзіннік - здарыўся патоп.

Таксама менчукоў абурыла больш за 600 слупоў і ланцугоў, якімі абгарадзілі пешаходную зону, паказальнікі з памылкамі ў назвах, нятанныя гранітныя вазоны, некаторыя з якіх стаялі проста на газонах, і ліхтарныя слупы, пастаўленыя па два замест аднаго.

Апошнія навіны