У Варшаве актывісты выйшлі на пратэст перад будынкам амбасады РФ
- 26.11.2018, 21:48
Людзі выйшлі на акцыю ў знак пратэсту супраць агрэсіі Расеі ў Азоўскім моры.
У Варшаве актывісты выйшлі на пратэст перад будынкам амбасады Расеі. У пратэсце бяруць удзел палякі, украінцы, беларусы, а таксама расейцы. Яны выступаюць супраць агрэсіі Расейскай Федэрацыі ў Азоўскім моры і патрабуюць вызваліць украінскіх маракоў, якія знаходзіліся на захопленых суднах, паведамляе «Радио Польша».
У нядзелю, 25 лістапада, ФСБ РФ абстраляла і захапіла тры ўкраінскія вайсковыя караблі, якія пераходзілі з Адэсы ў Марыупаль праз Керчанскі праліў.
У сувязі з канфліктам у Азоўскім моры прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў увесці вайсковае становішча тэрмінам на 30 дзён.