Аўтобус з турыстамі з'ехаў у кювет пад Кобрынам
- 26.11.2018, 21:59
Некалькі чалавек атрымалі ўдары.
ДТЗ на трасе М12 адбылося 26 лістапада каля сямі гадзін раніцы. Аўтобус «Неаплан», якім кіраваў 42-гадовы жыхар Менска рухаўся з боку памежнага пераходу «Макраны» ў напрамку Кобрына.
У салоне аўтобуса знаходзіліся 47 чалавек - жыхары розных гарадоў Беларусі, якія вярталіся з экскурсійнага тура ў Львоў, паведамілі БелТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на 17-м кіламетры дарогі кіроўца не ўлічыў умовы надвор'я, праявіў няўважлівасць, адцягнуўся ад кіравання і з'ехаў у кювет.
Паводле непацверджанай інфармацыі, некалькі чалавек атрымалі ўдары. Аўтобус, які належыць аднаму з транспартных прадпрыемстваў Менска, атрымаў нязначныя механічныя пашкоджанні.
Праводзіцца праверка.